Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
  2. На Дзень Волі (і інаўгурацыі Лукашэнкі) для астатняга свету заблакуюць частку беларускіх сайтаў і сэрвісаў
  3. У Польшчы падлічылі, колькі беларусаў цяпер можа жыць у краіне. Дадзеныя ўражваюць
  4. «Это очень все опасно». Украинка рассказала о «фильтрации» при въезде в Беларусь
  5. Помните дрифт с Тилем Швайгером от IT-холдинга? Теперь команда жалуется
  6. Беларусам предлагают купить билеты на концерт суперзвезды 2000-х в Минске. В объявлении есть момент, который настораживает. Рассказываем
  7. Не папросяць майку ў Раналду. Зборная Беларусі па футболе даведалася апошняга суперніка па адборы на чэмпіянат свету
  8. Адзін з чыноўнікаў адказаў на пытанне, ці будуць зноў павышаць пенсійны ўзрост
  9. Новаўвядзенні для кіроўцаў і кліентаў мабільных аператараў, з'яўленне камісіі па валюце і карэктаванні для гандлю. Што зменіцца ў красавіку
  10. Эксперты рассказали о том, что происходит на фронте, пока в Эр-Рияде США, Украина и Россия обсуждают условия прекращения огня
  11. Ці ўбачаць беларусы даляр зноў па тры рублі? Прагноз па валютах
Читать по-русски


/

Працягваецца ідэнтыфікацыя і прыцягненне да адказнасці ўдзельнікаў вулічных акцый за мяжой. Праведзеныя ператрусы ў рамках крымінальнай справы, паведамілі 21 сакавіка ў Следчым камітэце.

Фото: Следственный комитет
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Следчы камітэт

Удзельнікаў замежных акцый, якія прайшлі 26 студзеня, у СК назвалі «экстрэмісцкім актывам». Сілавікі правялі ператрусы па іх «месцах рэгістрацый і на аб’ектах рэальнай уласнасці».

«Высвятляецца маёмасць і нерухомасць, на якія накладаецца арышт для наступнага забяспечання кампенсацыі нанесенай дзяржаве шкоды. У рамках расследавання ўсе ўдзельнікі вулічных дзеянняў за мяжой, а гэта каля 400 чалавек, прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе», — паведамілі ў СК.

Ведамства разам з іншымі органамі працягвае выящляць «памагатых экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый».

Таксама ў СК прыгразілі адказнасцю ўдзельнікам акцый на блізкі Дзень Волі, які святкуецца 25 сакавіка. Абяцаюць даць «прынцыповую» прававую ацэнку і прааналізаваць «звесткі пра патэнцыйных і фактычных удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў, з мэтай ідэнтыфікацыі іх асобаў і далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем механізму спецыяльнай вытворчасці».

Нагадаем, 26 студзеня ў еўрапейскіх гарадах і Нью-Ёрку прайшлі акцыі пратэсту супраць чарговай фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У варшаўскім маршы ўдзельнічала лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Пасля гэтага ў СК завялі крымінальную справу і пагражалі адказнасцю 365 удзельнікам замежных акцый. Было «прынятае рашэнне пра прыцягненне фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці (то-бок потым іх змогуць завочна асудзіць. — Заўв. рэд.)».

Падобнае адбывалася і пасля замежных святкаванняў Дня Волі ў 2024 годзе.